Если жена не следит за вами, это не значит, что за вами не следит шантажист. Случай в Брестской области

На сваіх старонках у сацыяльных сетках, накшталт «Аднакласнікі», «ВКонтакте», нашы грамадзяне захоўваюць цэлы пласт асабістай, часам канфідэнцыяльнай і нават інтымнай інфармацыі. Гэта могуць быць фотаздымкі, перапіска з палюбоўніцай ці палюбоўнікам, пра якую не ведае ніхто, акрамя, зразумела, гаспадара акаўнта.

І акрамя зламысніка, які можа ажыццявіць узлом такой старонкі.

У Івацэвіцкім раёне ўзбуджана адна крымінальная справа па факце «Вымагальніцтва» і вядзецца праверка па яшчэ адным падобным факце. Схема злачынстваў аднолькавая: зламыснік пасля ўзлому сацыяльнай старонкі знаходзіў «цікавыя» факты з жыцця гаспадара гэтай старонкі. Пасля звяртаўся да яго з патрабаваннем заплаціць за гэтую інфармацыю, каб яна не стала вядомай шырокай грамадскасці, іншым членам сям’і. У адным выпадку фігуравала сума ў 600 беларускіх рублёў, у другім – 5 000 расійскіх рублёў. Пацярпелыя – абое жыхары Івацэвічаў –­ звярнуліся ў праваахоўныя органы.

Супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС працуюць над тым, каб выйсці на след гэтых злачынцаў. Разам з тым, просім жыхароў Івацэвічаў і раёна «правесці рэвізію» старонак у сацыяльных сетках. Падумайце, ці варта трымаць там сумніўныя фотаздымкі? А можа даўно прыйшла пара выдаліць перапіску з той жанчынай, з якой вы пазнаёміліся ў рэстаране? Бо калі за вашым двайным інтымным жыццём не сочыць жонка, то гэта яшчэ не значыць, што за ім не сочыць зламыснік, які набіў руку на ўзломах чужых старонак і хоча выцягнуць з вас грошы.

Фото: из открытых источников (иллюстративное)
#брестская_область #ивацевичи #шантаж #мошенничество
Что ещё почитать:

Где искать новогоднее настроение? Приходите 20 декабря на открытие главной новог...

Под Кобрином под колеса Ford попал 7-летний ребенок

Дом загорелся, хозяин госпитализирован. Видео с места происшествия на улице Форт...

Брестчанин облил горючей жидкостью стеллаж в магазине и воспользовался зажигалко...

На мусорных площадках Бреста установлены камеры

Сколько зарабатывают строители в Беларуси

В центре Бреста на время мероприятий 20 декабря, 1 и 7 января запретят движение...

Шеринговый сервис Kolobike распродает велосипеды. Что происходит?