Блок из ячеистого бетона, демлерный блок и пенопласт в строительном магазине «Строй с нами» в Бресте

Житель Брестской области многие годы восстанавливает старые автомобили и мотоциклы

Аляксандр Чапялюк працуе намеснікам генеральнага дырэктара па будаўніцтве вядомага сельгаспрадпрыемства — ААТ «Белавежскі» Камянецкага раёна. А яшчэ Аляксандр Віктаравіч многія гады аднаўляе старыя машыны і матацыклы. І гэта ўжо не зусім хобі, а, хутчэй, другая справа жыцця.

Мы гутарым ва ўтульнай, прасторнай альтанцы каля дома Аляксандра і Ганны Чапелюкоў, адкуль да гаража некалькі крокаў. Там стаіць яго чарговы, не, не праект, хутчэй, дзецішча, стымул. Але пра гэта крыху пазней... І ў ліку галоўных умоў поспеху сваёй справы Аляксандр называе разуменне і падтрымку жонкі. Сапраўды, яго хобі вельмі не таннае, грошы даводзіцца выдаткоўваць з сямейнага бюджэту. Таму выглядае надзвычай важным, што Ганна яго разумее, паводзіць сябе як сапраўдная сяброўка і паплечніца. Яна бывае побач з мужам на аўтапрабегах, іншых тэматычных мерапрыемствах, з задавальненнем прымае дома яго таварышаў па хобі, аднадумцаў. Такую справу ў адзіночку не здужаеш, у ваколіцах Брэста ёсць нямала людзей, якія захапляюцца гісторыяй і аднаўленнем старой тэхнікі. Яны ведаюць адно аднаго, сустракаюцца, абменьваюцца інфармацыяй, разам удзельнічаюць у мерапрыемствах.

— Пачыналася ўсё ў далёкія ўжо школьныя гады, — згадвае Аляксандр Віктаравіч. — Памятаю, як быў шчаслівы, калі ганяў на мапедзе. А ў 1991 годзе, калі ў краіне стала нестабільна і людзі думалі, як лепей выкарыстаць зберажэнні, бацька купіў мне «Мінскі» матацыкл. Гэта быў прыгажун абсалютна белага колеру. Ён і цяпер у вачах стаіць. Усе мае ўспаміны юнацтва, можна сказаць, звязаны з гэтым матацыклам. Ганну на ім вазіў, мы сустрэліся, калі мне было 18 гадоў, а ёй 16. Ну, відаць, мой белы «конь» зрабіў на яе ўражанне (усміхаецца), а потым, калі ўжо вучыўся ў інстытуце, аднойчы паехаў на рыбалку, і там матацыкл укралі... Да гэтай пары ў душы жыве сум па тым, першым, жалезным сябры і не пакідае надзея знайсці падобны экзэмпляр ды аднавіць яго. Аднойчы нават трапілася аб’ява аб продажы такога, дарэчы, зусім новага, але не паспеў: мяне апярэдзілі такія ж аматары старой тэхнікі.

— Думаю, што на маё захапленне паўплывалі дзіцячыя мары. Тады, вясковым хлопчыкам, я марыў і пра свой асабісты аўтамабіль... Тыя думкі, што недзе заселі ў падсвядомасці альбо нават у глыбіні душы, абярнуліся вось такім захапленнем — даваць другое жыццё даўнейшай тэхніцы. Калі заглыбляешся ў тэму, адкрываеш для сябе столькі новага! Раней машыны рабілі даволі цікава. Несумненна, адрозніваюцца ад сучасных дызайн машын, інжынерныя падыходы, матэрыялы, з якіх выраблялі аўтамабілі, — працягвае аповед Аляксандр. — Гэта вельмі цікавая тэма, хто на яе падсеў, таго яна ўжо ніякім чынам не адпускае: праглядаеш літаратуру, знаходзіш і набываеш запчасткі, нават тыя, якія на сёння не патрэбны, з прыцэлам на запас, ледзь не штовечар завісаеш на адпаведных сайтах і каналах.

Цяпер у Аляксандра Чапелюка ёсць «Волга» 1974 года, два «Масквічы» 1967 і 1980 года, «Опель» 1938 года, «Трабант» часоў ГДР і яшчэ некалькі машын і матацыклаў. На кожную з машын фактычна пайшло па некалькі гадоў карпатлівай работы. Іншая — перабраная і пераробленая да гайкі, таму ў пэўным сэнсе іх можна лічыць ужо яго аўтарскімі варыянтамі. Аляксандр Віктаравіч нават не разглядае магчымасці прадаваць нешта са сваіх аўто, усе трывала прапісаліся ў яго калекцыі.

«Опель» 1938 года выпуску да гэтай пары знаходзіцца ў рабоце, стаіць у гаражы Чапелюкоў. Па-першае, цяжка знайсці дэталі да такой машыны, а па-другое, нярэдка там патрабуецца літаральна ювелірная работа, даводзіцца і самому нешта выточваць і звяртацца да майстроў. Але ж калі ўзяўся, то справа гонару — давесці яе да канца.

Як і любому чалавеку, які займаецца аднаўленнем рэтратэхнікі, Аляксандру важна часам вывозіць свой аўтапарк у свет, паказваць машыны, чуць водгукі, адказваць на пытанні. «Усё гэта робіцца для папулярызацыі гісторыі, для нашых дзяцей, каб яны такім чынам маглі больш даведацца пра мінулае, — гаворыць энтузіяст сваёй справы. — Гістарычныя веды перадаюцца не толькі з дапамогай падручнікаў, кніг, фільмаў пра тую эпоху, але і праз рэчы, тэхніку, што тады была. І, як паказвае практыка, дзеці цікавяцца ранейшымі аўто, матацыкламі. Калі недзе вывозім, выстаўляем свае экзэмпляры, ад школьнікаў літаральна адбою няма, з задавальненнем залазяць, разглядаюць, круцяць, што можа круціцца».

Аўтамабілі Чапелюка ўжо паспелі паслужыць не толькі справе асветы маладога пакалення рэгіёна, але і расійскай кінематаграфіі. Два гады таму на здымках серыяла «ГДР» былі задзейнічаны тры машыны нашага героя — «Волга», «Масквіч» і «Трабант». Здымалі спачатку ў Гродне, потым у брэсцкім аэрапорце. «Нядаўна мы глядзелі гэты серыял, і было вельмі цікава сустрэцца са сваімі машынамі на экране, напрыклад, у кадры на нашым „Трабанце“ рухаюцца нямецкія паліцэйскія», — гаворыць Ганна Паўлаўна.

А яшчэ Аляксандр Чапялюк стаў ініцыятарам патрыятычных аўтапрабегаў менавіта на рэтрамашынах. Такая калона заўсёды прыцягвае ўвагу, збіраецца нямала гледачоў, што вельмі важна для зместу і праграмы аўтапрабегаў. Сёлета прайшло ўжо трэцяе па ліку мерапрыемства. Іх ладзяць камянецкія аўтааматары да 9 Мая. Кожны раз распрацоўваецца спецыяльны маршрут, на якім абавязкова ёсць помнікі і памятныя мясціны. Каля тых абеліскаў прыпыняюцца ўдзельнікі, ускладваюць кветкі, хвілінай маўчання шануюць памяць. З кожным годам, дарэчы, удзельнікаў і машын становіцца болей. Сёлета на аўтапрабег у гонар Дня Перамогі выйшла калона з 30 машын. А пачалі мерапрыемства з невялікай выставы рэтратэхнікі ў Белавежскім. І, як заўсёды, сабралі шмат гледачоў. Затым праехалі па населеных пунктах сельгаспрадпрыемства «Белавежскі», зрабілі круг працягласцю каля 70 кіламетраў. Канечным пунктам маршруту стала вёска Воўчын, дзе побач з абеліскам на брацкай магіле воінаў-вызваліцеляў адбыўся невялікі мітынг з ускладаннем кветак. Ідэйна і матэрыяльна мерапрыемства падтрымала ААТ «Белавежскі», генеральны дырэктар Аляксандр Дуньковіч таксама далучыўся да аўтапрабегу.

Фото: з архіва Аляксандра ЧАПЕЛЮКА
#брестская_область #каменец #авто #ретро #чапялюк
Что ещё почитать:

В Беларуси 20-летний студент бросал шары с водой с 13-го этажа. Вот к чему это п...

Трагедия в Бресте: ночной пожар унес жизнь мужчины

В Беларуси обнаружили редкую бракованную 100-долларовую купюру

Жена отказывается от секса. Что делать, объяснил сексолог

Пропавшие в Турции белоруски найдены

Belavia будет летать в самый отдаленный от моря город в мире

500 кг! В Беларуси изготовили и подарили самую большую банку тушенки

Белоруска нашла коробку с $3000 — что было дальше