Блок из ячеистого бетона, демлерный блок и пенопласт в строительном магазине «Строй с нами» в Бресте

100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове набрала выпускніца Брэсцкай вобласці

04.07.2022 05:17
Общество

Сталі вядомы вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Па гэтым прадмеце іспыт сёлета праводзіўся 14 чэрвеня. У 67 абітурыентаў ‒максімальная колькасць балаў, піша Голас часу.

100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове набрала выпускніца Брэсцкай вобласці

Запаветных сто балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па роднай мове набрала і сёлетняя выпускніца СШ №2 (Маларыта), залатая медалістка Ксенія Ярмашук.

‒Калі даведалася, што набрала сто балаў, то спачатку нават не паверыла, ‒ гаворыць Ксенія. ‒ Паколькі былі складаныя пытанні, у правільнасці адказаў якіх крыху сумнявалася і магла даць няпоўны адказ. Аднак усё зрабіла выдатна і цяпер магу казаць іншым, што сто балаў – гэта рэальна! За гэтымі ста баламі стаіць мая карпатлівая штодзённая і напружаная праца, а таксама ‒ маёй мамы, настаўніцы роднай мовы і літаратуры, якая выкладала ў мяне, Людмілы Канстанцінаўны Ярмашук.

Акрамя беларускай мовы, Ксенія Ярмашук здавала тэсціраванне яшчэ па двух прадметах – хіміі і біялогіі, да якіх таксама рыхтавалася не менш старанна і грунтоўна. Падчас здачы ЦТ па іх была спакойнай і ўпэўненай…

Пакуль жа дзяўчына радуецца ста балам па роднай мове, з нецярпеннем чакае вынікаў па хіміі і біялогіі. Ксенія спадзяецца, што яны таксама парадуюць і будуць высокімі.

Источник: Голас часу