100 балаў на ЦТ па беларускай мове Ганны Чыж

26.07.2020 20:20
Общество

Максімальныя сто балаў на ЦТ па беларускай мове ў краіне набрала 78 абітурыентаў. Сярод іх – выпускніца Маларыцкай раённай гімназіі Ганна Чыж. У другой выпускніцы гэтай жа ўстановы адукацыі Ганны Пархаць – 99 балаў. Бліскучы вынік, піша «Голас часу».

У Ганны Чыж і Ганны Пархаць не толькі аднолькавае імя. У дзяўчат шмат агульнага. Яны аднакласніцы, разам вучыліся ў групе, дзе на павышаным узроў-ні вывучалі матэматыку і фізіку, не адзін год сядзелі за адной партай. Выпускны экзамен па беларускай мове (пераказ) за курс сярэдняй школы напісалі на 10/10, установу адукацыі закончылі з залатымі медалямі. Акрамя таго, Ганна Чыж і Ганна Пархаць наведвалі міжшкольныя факультатывы па беларускай мове, матэматыцы і фізіцы. Ды і жыццёвую сцеж-ку дзяўчаты плануюць выбраць аднолькавую. Яны мараць стаць інжынерамі-праграмістамі. Праўда, Ганна Чыж думае прафесію набыць у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, а Ганна Пархаць – у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.- У сваіх ведах я была ўпэўнена, – гаворыць Ганна Чыж. – Да цэнтралізаванага тэсціравання пачала мэтанакіравана рыхтавацца загадзя. Пераканана, што для яго выніковай здачы трэба пэўная сістэма падрыхтоўкі. Неабходныя кансультацыі па беларускай мове на працягу навучальнага года атрымлівала ў сваёй настаўніцы Алены Мікалаеўны Серады. Шмат перарашала тэстаў за мінулыя гады, правярала свае веды на пробным ЦТ.

— Заданні на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове асаблівай цяжкасці ў мяне не выклікалі, таму што практычна ўсё паўтарыла за некалькі дзён перад іспытам, – кажа Ганна Пархаць. – З заданнямі справілася хутка, але аўдыторыю не пакідала, шмат разоў пераправярала сябе. Аднак чамусьці “забуксавала” на такім простым і лёгкім заданні А 12. Ад хвалявання трошкі разгубілася. У выніку здала работу з адчуваннем, што дапусціла памылку. Калі выйшла з аўдыторыі, адразу патэлефанавала сваёй настаўніцы Алене Мікалаеўне. Пасля размовы з ёю зразумела, што ўсё ж такі адна памылка ёсць. У выніку заданне А 12 выканала часткова правільна і недабрала праз гэта аднаго бала да ста.

Источник: Голас часу
Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0
Популярные новости
Больше новостей