Где в Бресте можно сэкономить деньги

Берасцеец упаў з балкона, пазваніў у 103, але не назваў дакладны адрас

Трагічная гісторыя адбылася 3 лютага ў Брэсце па адрасе Суворава, 106, піша «Наша Ніва».

Брэст, Суворава 106, фота з Google
Брэст, Суворава 106, фота з Google

Гэта такі «паўсацыяльны дом», дзе, са словаў саміх жыхароў, «працэнтаў 70 п'юць, кашмар проста».

Выглядае ён адпаведна — гэта былая маласямейка, узведзеная ў 1985-м, па баках там балконы агульнага карыстання з пажарнай лесвіцай.

Менавіта з такога балкона выпаў берасцеец. Ці быў ён п'яны, невядома. Жыхары дома сцвярджаюць, што зваліўся ён ці то з шостага, ці то з восьмага паверха.

Упаўшы на зямлю, мужчына застаўся жывы і нават знайшоў сілы пазваніць у 103 і паведаміць, што зваліўся з лесвіцы і не можа падняцца.

Як вядома «Нашай Ніве», ён не здолеў назваць канкрэтны адрас, бо не быў жыхаром дома і таму проста не ведаў яго. Мужчына назваў толькі вуліцу і пачаў расказваць пра тое, што знаходзіцца побач. Дыспетчар такі выклік не прыняў.

Праз пару гадзін ледзь жывога мужчыну заўважыў мінак і выклікаў хуткую, ужо назваўшы дакладны адрас. Але стан пацярпелага да таго моманту пагоршаў, ён памёр, не дачакаўшыся прыезду медыкаў.

Пасмяротна ў яго дыягнаставалі некалькі пераломаў хрыбетніка і траўму галавы.

«Следчы камітэт правярае абставіны смерці мужчыны па адрасе Суворава, 106. У рамках праверкі высвятляюцца ўсе абставіны, у тым ліку абставіны прыбыцця хуткай дапамогі», — заявіў «Нашай Ніве» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Цяпер выхады на пажарную лесвіцу закрытыя, жыхары мяркуюць, што прычынай падзення магла стаць прыступка, якая не вытрымала вагі мужчыны.

Источник: Наша Нива
Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 1
DEN
Я САМ ЖИВУ В ЭТОМ ДОМЕ И ВИДЕЛ КАК ЕГО СКОРАЯ ОТКАЧИВАЛА.ТУТ ВСЕ ЛЕСТНИЦЫ РЖАВЫЕ,ПРИ ПОЖАРЕ ПРОЩЕ СПРЫГНУТЬ С 9-ГО ЭТОЖА ЧЕМ СПУСКАТЬСЯ ПО ЛЕСТНИЦЕ,( ТАК БОЛЬШЕ ШАНСОВ ВЫЖИТЬ)
19.03.2020 15:02
Больше новостей