Берасьцейскія юдэі за 300 тысяч даляраў выкупілі будынак былой сынагогі

16.08.2019 16:00
Экономика

Клюб «Прагрэс» у Берасьці, які да вайны быў сынагогай.
Клюб «Прагрэс» у Берасьці, які да вайны быў сынагогай

Грошы на выкуп зьбіралі з усяго сьвету праз краўдфандынгавую кампанію.

Як расказаў Свабодзе прадстаўнік юдэйскай рэлігійнай грамады Берасьця Яфім Басін, заключаная ўгода, у выніку якой яны выкупілі клюб «Прагрэс», які да вайны быў сынагогай.

Яфім Басін кажа, што асабліва сымбалічна, што для малітоўнага будынка не пабудавалі новы будынак, а выкупілі гістарычны, той, дзе раней была сынагога.

«Упершыню за 70-80 гадоў у нас зьявіўся свой дом, свая сынагога, у якой мы зможам маліцца. Гэта як праваслаўныя ці каталікі доўгія гады ня мелі свайго малітоўнага дома, царквы — і раптам у іх зьявіўся», — кажа пра гістарычнае значэньне гэтай падзеі Яфім Басін.

Для выкупу клюбу «Прагрэс» праводзілася краўдфандынгавая кампанія, якую падтрымалі габрэі з усяго сьвету. На выкуп былой сынагогі за два дні сабралі больш за 100 тысяч даляраў.

Як расказаў Яфім Басін, за будынак давялося заплаціць 300 тысяч даляраў. Але да пачатку краўдфандынгу габрэйская грамада мела мэцэната, які паабяцаў патроіць кожны сабраны даляр. І ў выніку дабрачынец ахвяраваў на выкуп 200 тысяч даляраў.

Яфім Басін кажа, што наперадзе яшчэ шмат працы, каб адрамантаваць будынак.

Гэтая сынагога з заляй на 400 чалавек была пабудаваная ў канцы ХІХ стагодзьдзя. На пачатку 90-х берасьцейскія габрэі спрабавалі ўжо вярнуць гэты будынак, але тады ён быў выкуплены прыватнай кампаніяй.

Агулам да Другой сусьветнай вайны ў Берасьці было каля 50 сынагог, на месцы найбуйнейшай харальнай цяпер знаходзіцца кінатэатар «Беларусь», фактычна збудаваны на яе падмурках.

Источник: Svaboda.org
Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0
Популярные новости
Больше новостей