Новинка! Семейные дни в «ДельтаСПА» в Бресте. Что Вас ждёт?

Бывший председатель Тельминского сельсовета рассказал про нюансы вокруг строительства завода АКБ

05.02.2018 13:45
Общество

Аляксандр Валько патэлефанаваў у рэдакцыю «Народнага рэпарцёра» і запрасіў нас у Тэльмы, дзе ён, па яго словах, з 1984 па 1990 год, быў старшынёй Тельмінскага сельсавета. Мы прыехалі, і не пашкадавалі. Былы старшыня пачаў свой аповяд пра набалелае, з будоўлі завода АКБ «АйПауэр». Зямля на якой будуецца сьвінцовая вытворчасць належала саўгасу «Брэсцкі».

У канцы 70-х на ста гектарах зямлі, ад абласной больніцы, і цяпліц «Бярэсце» да вул. Касцюшка, за якую пабудавалася Сцімаўка, быў пакладзены дрэнаж, для таго, каб прыбіраць лішнюю вільгаць. Мерапрыемства вельмі дарагое.

А. Валько. “А дрэнаж - керамічная трубка. Гэта ручная работа. Цэлае лета ПМК 8 Жабінкаўскі тут працавалі. Тут была стацыянарная дажджавая ўстаноўка.”

У часы праўлення старшыні Брэстчыны Канстанціна Сумара гэтыя ўрадлівыя глебы, у якія дзяржава ўклала шмат грошай, былі прададзеныя прыватным забудоўшчыкам, і цяпер тут жывуць людзі. Які профіт зноў злавілі з гэтых здзелак падаткаплацельшчыкі гісторыя замоўчвае, але абурэнню экс-старшыні няма мяжы.


Аляксандр Валько, былы старшыня Тельмінскага сельсавета(1984-1990 гг).

А. Валько. Ёсць указ Прэзідэнта, што землі сельскагаспадарчага прызначэння ні ў якім разе не даваць пад забудову. Канстанцін Сумар па адукацыі аграном і я не разумею, як так можна было паступіць.

А што тут разумець? У Беларусі праца чыноўнікаў грамадскасцю не кантралюецца, за сваю маёмасць чыноўнікі перад грамадзянамі не даюць справаздачы, куды і на што ідуць падаткі і зборы падаткаплацельшчыкі таксама не ведаюць.

А. Валько. Гэтая зямля была ўся засаджана гароднінай. Агуркі, капуста, морква, лук, пятрушка. Быў сямейны запар. Людзі атрымлівалі і задавальненне і грошы. Гэтая зямля унікальная - яна абаронена ад пануючых вятроў з усіх бакоў.

Вяртаем суразмоўцу да першапрычыны сустрэчы і задаем пытанне: "Чым пашкодзіць будаўніцтва завода цяплічнаму камбінату “Бярэсце” і саўгасу "Брэсцкі”? Бо Віктар Лемяшэўскі гарантаваў на прэс-канферэнцыі, што свінец будзе падаць назад у трубу і ніякіх палюцый за тэрыторыю завода не будзе "


Будоўля завода АКБ, 2. 02. 2018 г.

А. Валько.

Улічваючы, што ў некаторых не асоба далёкіх людзей з'явілася жаданне пабудаваць тут завод па вытворчасці акумулятараў, дзе ўсё звязана з перапрацоўкай свінцу, нагадваю, што цяплічны камбінат "Бярэсце" - гэта 19 гектараў цяпліц. Цяпліцы вельмі дарагія. Свінец небяспечны метал і будзе пыл і я не ўпэўнены, што нашая гародніна будзе якаснай. Дадазім густанаселены раён. У Булькава сад 200 гектараў пасаджаны. Аэрапорт побач. Плюс малочнатаварныя фермы ў Кашалёва і Хабах. Там каля тысячы галоў рагатай жывёлы.


Сельгасугоддзі саўгаса "Брэсцкі". Насупраць, праз дарогу, будуецца акумулятарны завод «АйПауэр». Іх падзяляе 50-70 метраў.

У 50 метрах ад будоўлі завода паля, дзе вырошчваліся збожжавыя - пшаніца, ячмень, авёс. Тут суглінкавыя глебы, і таму заўсёды добры ўраджай. У ста метрах шампіньёны вырошчваюць. Прыйдзецца ўсё зачыняць. Поле будзе забруджана і вырашчаную прадукцыю нельга будзе ўжываць. А таварна-малочныя фермы гэта наогул - малако якое будзе? Гэта ж відавочныя страты."

Вось так і жывем. Спачатку робім дрэнаж на ста гектарах, трацім кучу сродкаў на сельгасугоддзі, потым царкі з аблвыканкама прадаюць гэтыя землі пад забудову, і ў завяршэнне ў гэтым раі будуюць завод свінцовых батарэй за гаспадарамі якога цягнецца шлейф ня вырашаных праблем з утылізацыяй адходаў.

→ Читайте Онлайн Брест в TelegramInstagram и Viber

Автор: А. Кабанаў і блогер С. Пятрухін
Фото: из открытых источников
Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0