Брестская область. В Малорите призывникам вручили повестки для прохождения срочной воинской службы

10.05.2021 20:43
Общество

Мерапрыемства, прысвечанае Дню прызыўніка, прайшло на тэрыторыі ваеннага камісарыята Маларыцкага раёна. Адбылося традыцыйнае ўручэнне павестак для праходжання тэрміновай воінскай службы ў розных родах войск, піша «Голас часу».

В Малорите призывникам вручили повестки для прохождения срочной воинской службы

В Малорите призывникам вручили повестки для прохождения срочной воинской службы

Навабранцы атрымалі парады, шчырыя пажаданні, наказы ад ваеннага камісара Маларыцкага раёна Аляксандра Праўдзіна, старшыні Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”, падпалкоўніка запасу Сяргея Папко. Паспяховай службы прызыўнікам пажадалі таксама і салдат тэрміновай ваеннай службы Дзмітрый Кашкоў, благачынны цэркваў Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцель храма Мікалая Цудатворцы райцэнтра протаіерэй Віктар Паляціла. Пасля ваенны камісар уручыў юнакам павесткі, а протаіерэй Віктар Паляціла кожнаму прызыўніку падарыў іконку анёла-ахоўніка, благаславіў на службу і акрапіў асвечанай вадой.

В Малорите призывникам вручили повестки для прохождения срочной воинской службы

– Падчас вясенняга прызыву-2021 плануецца, што ў войска будзе накіравана каля 40 маладых маларытчан ва ўзросце 18-25 гадоў, – адзначыў начальнік групы прызыву на ваенную службу Павел Канькоў. – Адпраўка пройдзе з 15 па 31 мая. Службу юнакі на гэты раз будуць праходзіць у Баранавічах, Барысаве, Брэсце, Гомелі, Гродне, Мінску, Слоніме.

Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0