В Брест приехал интерактивный Динопарк «Ожившие динозавры» ...

Как брестчане спасали лебедей

19.07.2018 17:37
Общество

У Берасці гараджане разам з арнітолагамі адмылі лебедзяў ад нафтапрадуктаў. Дзвюх дарослых асобін і чатырох птушанят злавілі ў нерат, састрыглі самыя забруджаныя ўчасткі, прамылі мыйнымі сродкамі, а малых нават прасушылі фенам. Аперацыя аказалася працаёмкай,і была б амаль невырашальнай без дапамогі мясцовых жыхароў. Місію выкананай лічыць зааабаронца Ірына Амельянчук, якая першая прыцягнула ўвагу да забруджаных птушак.

– Увогуле я ехала з вялікай трывогай, як заўсёды на такія мерапрыемствы. Атрымаецца ці не атрымаецца? Але хачу сказаць, што вынік – усе 500%, можа нават 1000%, ён пераўзышоў усе мае спадзяванні. Малайцы! Настолькі зладжаная праца: і дзеці, і жыхары дапамагалі. Я пад уражаннем.

Лебедзі забрудзіліся ў нафтапрадукты ў вадаёме, дзе звычайна месцяцца. Небяспека забруджання для птушак у тым, што, чысцячы пер’е, яны паглынаюць атрутныя рэчывы. Пакуль невядома, хто зліў нафтапрадукты ў вадаём, але мясцовыя жыхары наракаюць, што з праблемай забруджаных стокаў сутыкаюцца не ўпершыню.

Удзельнік акцыі і сябра “Аховы птушак Бацькаўшчыны” Уладзімір Шуцееў запэўніў, што сям’я лебедзяў не застанецца без далейшай апекі арнітолагаў.

– Сітуацыю па меры магчымасці будзем адсочваць. І ліст таксама напішам, як мясцовыя жыхары, у Камітэт па ахове прыроды, каб крыніца зліву была ўсё-такі выяўлена дакладна.


У гэтай канаўцы лебедзі хутчэй за ўсё і запэцкаліся ў нафтапрадукты.


У такім стане знайшлі лебядзіную сям’ю валанцёры. Па словах жыхароў Рэчыцы, лебедзі хадзілі перапэцканымі тры дні і за гэты час паспелі значна счысціць з сябе нафтавы бруд. Гэта магло іх атруціць. Дарэчы, замест пяці лебедзянят засталося чатыры, і невядома, ад чаго загінуў пяты.


Ратавальнікам вельмі пашчасціла, што лебедзі аказаліся не ў вадзе. Злавіць іх тады было б немагчыма.


Лавіць лебедзяў можа аказацца небяспечнай справай. Удар іх крыла здольны паламаць чалавеку руку.


Міша і Света ахвотна далучыліся да спантаннай акцыі. Яны суседнічаюць з лебедзямі даўно і ўспрымаюць іх бяду неабыякава.


І зноў жа ўнёсак мясцовых жыхароў. Сям’я Ярасяў прыдумала сушыць малых фенам і арганізавала працу ў сябе на падворку. Зааабаронцы баяліся, што нязвычны гук можа стрэсаваць птушанят, але тым сохнуць пад цёплым ветрыкам аказалася камфортней, чым у мокрых анучах. Анучы, дарэчы, таксама неслі ўсе, хто толькі быў паблізу.


Для дзяцей ратаванне лебедзяў – адна з самых вялікіх прыгод лета. Яны дапамагалі дарослым, як толькі маглі.


Высушаных лебедзянят яшчэ нельга выпускаць, каб не згубіліся. Але яны і не супраць пагрэцца ля цёплага чалавечага цела. Што не дзіўна, улічваючы халодныя банныя працэдуры, якія яны толькі што перажылі.


А гэта бацька сямейства. Мазут вельмі цяжка адмыць нават мыйнымі сродкамі, таму прыходзіцца месцамі састрыгаць пер’е. Каб птушкі не абскубвалі атруту, пра іх можна было б не хвалявацца: у працэсе лінькі бруднае пер’е ўсё роўна выпадзе.


Арнітолаг Юры Бакур трымае адмытую самку пад коўдрай. Яна хвалюецца за сямейства і можа нарабіць клопатаў.


Мыюць лебедзяў сродкам для мыцця посуду, таму важна вельмі добра апалоскваць птушак.


І вось нарэшце малых нясуць, каб вярнуць бацькам.


Лебядзіная сям’я пабегла да возера, як толькі яе выпусцілі. Але ўжо праз хвіліну пачала вяртацца на бераг. Падобна, што давер да людзей птушкі не страцілі. Яны ж не ведаюць, што, акрамя людзей, якія ім дапамагаюць, ёсць і тыя, хто злівае небяспечныя рэчывы ў вадаёмы.

Источник: Racyja
Автор: Алеся Лугавая
Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0