⚡  Число инфицированных коронавирусом в Беларуси превысило 38 тысяч

Камунікацыі для царквы ці футбольнае поле. Улады Берасця не ведаюць, што будуюць пад іх вокнамі

08.02.2018 21:17
Общество

«Белсат» расследаваў, што будуюць каля адміністрацыі маскоўскага раёну Берасця.

Пакуль уся ўвага берасцейцаў прыкаваная да будаўніцтва акумулятарнага заводу, некалькі жыхароў Берасця звярнуліся да журналістаў «Белсату» з просьбай даведацца, што будуюць на вуліцы Маскоўскай у раёне Усход. Працы на полі паміж царквой і Берасцейскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам пачаліся ў пачатку студзеня, і вядуцца дагэтуль. Будоўлі няма ў горадабудаўнічым плане, у даступных крыніцах няма інфармацыі аб грамадскіх абмеркаваннях, а сама будоўля не агароджаная плотам як таго патрабуе закон. Пашпарт аб’екту таксама адсутнічае.

Даведацца пра пабудову ўдалося пасля тэлефоннага расследавання «Белсату».

9 студзеня мы патэлефанавалі ў прыёмную адміністрацыі Маскоўскага раёну Берасця (да яе ад будоўлі – не больш за 500 метраў). Там не ведалі, што побач з імі вядуцца працы, і прапанавалі звярнуцца ў гарвыканкам.

«Цяпер аб’ектыўна не можам адказаць, што там адбываецца, але пасля вашага званку я адпраўлю туды чалавека, ён сходзіць туды, спытае і даведаецца. Патэлефануйце заўтра» – сказалі ў адміністрацыі.

На наступны дзень працаўнік прыёмнай заявіў, што «яны даведаліся»:

«Гэта царква вядзе камунікацыі. Вы не хвалюйцеся: па правілах добраўпарадкавання, калі нешта раскапана, яно павінны быць закапана – і закапана культурна. Я так разумею, калі газон будзе парушаны, то ён потым будзе адноўлены».

На полі паміж царквой і БрДзТУ працягвала працаваць тэхніка, і, як бы гэтае месца не выглядала, яно, паводле юрыстаў, павіннае было мець агароджу і мець пашпарт аб’екту.

Мы распачалі абтэлефановаць чыноўнікаў па новым коле.

Спачатку звязаліся з начальнікам інспекцыі дэпартаменту кантролю і нагляду за будаўніцтвам берасцейскага аблвыканкаму Вадзімам Альшэўскім, але пачуўшы, слова «Белсат» і «парушэнні» Вадзім Іванавіч раптам заявіў, што стаў дрэнна чуць і паклаў слухаўку, і ў наступны дзень слухаўку ніхто не браў. У прыёмнай Альшэўскага сказалі, што нічога не ведаюць пра будоўлю, і зноў адправілі ў гарвыканкам. Начальнік аддзелу будаўніцтва гарвыканкаму Фёдар Жабароўскітаксама не быў у курсе сітуацыі, і папрасіў час на падрыхтоўку, але на наступны дзень усё ж даў нам каментар:

«Тэхнічны ўніверсітэт будуе футбольнае поле, яны зараз знялі верхні пласт, засыплюць чарназёмам – і ўся будоўля скончыцца. Будаўніцтва ідзе за кошт уласных сродкаў універсітэту».

На пытанне, што з тым, што на аб’екце няма агароджы ды пашпарта абʼекту, як патрабуе закон, нам адказваюць, што на гэта «у іх няма грошаў».

«Няма там ніякай будоўлі, гэта ж не мантаж, не катлаваны. Я лічу, што гэта элемент добраўпарадкавання», – дадаў Жабароўскі.

«Калі вядуцца якія-небудзь будаўнічыя працы, і тэрыторыя не абгароджаная, а пашпарту аб’екта няма – гэта грубае парушэнне дзейнага заканадаўства. Дзяржбуднагляд абавязаны разабрацца ў сітуацыі і пакараць вінаватых», – паведаміла Белсату юрыст «Экадому» Таццяна Сініца.

Але пасля нашых званкоў чыноўнікі сталі адмаўляць сам факт будоўлі.

У чацвер, 8 лютага, мы патэлефанавалі прадстаўніку арганізацыі, якая вядзе будоўлю, прарэктару БрДзТУ па адміністрацыйна-гаспадарчай працы Васілю Гарэйку.

– Васіль Аляксандравіч, гэта журналіст тэлеканалу Белсат, хацелася б атрымаць каментар датычна будоўлі якая ідзе каля вашага ўніверсітэту.
– А вам гэта навошта?
– Людзі цікавяць, што за будоўля, пытаюцца ў мяне як у журналіста.
– А вы якім бокам да гэтых людзей?. Вы што – вылучаецеся ў прэзідэнты?
– Вы як чыноўнік павінныя адказваць на пытанні журналістаў.
– Я вам нічога не павінен, у нас з вамі дамовы няма. І наагул па тэлефону не буду нічога казаць, можа вы наагул пятая калона, як кажа кіраўнік дзяржавы. І зараз раздзьмяце гэты пажар.
– А чаму будоўля адбываецца з парушэннямі?
– Будоўлі там няма, гэта добраўпарадкаванне тэрыторыі.

→ Узнай о новых скидках в Бресте

Источник: Белсат
Автор: Алесь Ляўчук
Фото: Мілана Харытонава
Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0
Популярные новости
Больше новостей