Где в Бресте можно сэкономить деньги

«Пахаваюць у закрытай труне». Пад Ганцавічамі памёр 38-гадовы баптысцкі пастар, бацька чатырох дзяцей

12.05.2020 17:46
Общество

Скорая помощь

12 мая памёр Віктар Макарэвіч, пастар царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Ён жыў пад Ганцавічамі ў вёсцы Малькавічы, служыў у суседняй вёсцы Ліпск. Макарэвічу было 38 гадоў, піша «Наша Ніва».

Сваякі пакуль што і самі не ведаюць, што дакладна здарылася.

«Забіралі яго ў бальніцу проста таму, што трымалася высокая тэмпература. Там пачалі даваць антыбіётыкі, праз гэта пачаліся праблемы з жыватом, — расказаў «Нашай Ніве» сваяк пастара. — Пасля яму стала горш, паклалі нават на ШВЛ. Але ці была тое пнеўманія, мы не ведаем. Ці рабілі тэсты на каранавірус, не ведаем таксама.

Ускрываць цела будуць 13 мая, тады і дадуць афіцыйнае пасведчанне аб смерці. Адпаведна, 13 мая адбудзецца і пахаванне. Але жонку Віктара ўжо папярэдзілі, што з бальніцы цела аддадуць у закрытай труне, адкрываць забаронена. Параілі, каб на пахаванні было як мага менш людзей, толькі самыя блізкія сваякі».

У Віктара Макарэвіча засталося чацвёра дзяцей.

Источник: Наша Нива
Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0
Больше новостей