Петрухина наказали за "неявку". Он пытался явиться с камерой и снимать свою явку

24.01.2018 12:22
Общество

19 студзеня намеснік начальніка АЎС адміністрацыі Ленінскага раёна г Брэста падпалкоўнік міліцыі Н.Г.Самасюк падпісаў пастанову аб спыненні справы аб адміністратыўным правапарушэнні ў дачаненні да журналіста і блогера Сяргея Пятрухіна.  

Апынулася, што 9 студзеня ў адміністрацыі Ленінскага раёна быў зарэгістраваны матэрыял праверкі ў дачыненні да Сяргея Пятрухіна па факце парушэння заканадаўства аб СМІ, які перадалі ў міліцыю. Былі праведзеныя пэўныя праверачныя мерапрыемствы. Факт збора інтэрв’ю ў жыхароў і размяшчэння на польскім канале “Белсат” фільма “Як у фільме жахаў! У Берасці - нашэсце вялізных тараканаў” падцвердзіўся, а сам Пятрухін як карэспандэнт замежнага СМІ не акрэдытаваны. 

У сувязі з тым, што сустрэцца і апытаць Сяргея Пятрухіна ў міліцыянтаў не атрымалася, справу прыйшлося спыніць з-за таго, што мінуў вызначаны законам двухмесячны тэрмін з моманту здзяйснення правапарушэння для прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці. 

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што ў бяссільнай злабе міліцыянты адпомсцілі журналісту і блогеру Сяргею Пятрухіну: “Яны штучна стварылі фармальную сітуацыю, і каб, на будучыню не павадна было Пятрухіну і іншым, абвінавацілі яго ў няяўцы па позве. 

У выніку журналіст атрымаў штраф не за парушэнне заканадаўства аб СМІ, а за “няяўку”. Вось такія “тараканы” ў Берасці”. 

22 студзеня 2018 у судзе Ленінскага раёна г. Брэста адбыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да вядомага брэсцкага журналіста і блогера С. Пятрухiна па артыкуле 24. 6 КоАП РБ. 

На Сяргея Пятрухiна участковым С. В. Зяленскім быў складзены пратакол за ухіленне без паважных прычын ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны працэс, куды Пятрухiна выклікалі ў якасці асобы ў адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс па артыкуле 22. 9 - парушэнне заканадаўства аб СМІ. 

Журналіст з пратаколам не пагадзіўся, бо ён патэлефанаваў органу вядучаму адміністрацыйны працэс, участковаму А. Тарасюку і папрасіў перанесці сустрэчу на іншы дзень. Сяргей Петрухин не хацеў ісьці ў будынак РАУС, дзе вясной 2017 году збілі Дзяніса Марука. 

 

На момант вынясення пастановы суддзі А. Семянчука па артыкуле 24. 6 справа па артыкуле 22. 9 ў дачыненні да С. Петрухина была спынена і прысуд суддзі Ленінскага раёна Брэста - 15 базавых штрафу. 

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які прысутнічаў на судзе, мяркуе: 

Гэты суд высвятліў чарговае вынаходніцтва МУС у барацьбе з апазыцыяй, неабыякавымі грамадзянамі і незалежнымі журналістамі. Каб пазбегчы абвінавачванняў з боку міжнароднай супольнасці ў недэмаратычнасці беларускіх уладаў. Пры ажыццяўленні пераследу іншадумцаў міліцыя выкарыстоўвае артыкулы аб хуліганстве, аб засмечванні вуліц ”, парушэнні Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, гэта, мабыць упершыню, за тое, што па позве не прыйшоў. 

Справа ў тым, што 12 студзеня а 15-ай гадзіне журналіст і блогер Сяргей Пятрухін меўся асвятляць падзеі звязаныя з будаўніцтвам акумулятарнага завода, які будуецца з істотнымі парушэннямі заканадаўства і стварае пагрозу экалогіі і здароў’я грамадзян у регіёне. 

Таму Пятрухіну і далі позву на 15 гадзін, каб не даць журналісту прысутнічаць на падзеі. Пятрухін прыйшоў у райаддзел раней а 12-ай гадзіне. На наступны дзень сустрэча з Пятрухіным была непатрэбнай. Вось Пятрухіну і адпомсцілі: “Не можам пакараць за прысутнасць на падзеі, дык пакараем за “неяўку”. - І ніякой палітыкі! 

Тое, што на незалежных журналістаў і на Сяргея Пятрухіна палююць сведчыць той факт, што ў судзе прагучала: “Адміністратыўную справу паводле арт. 22.9 спыніць вытворчасцю”. Гэтая справа тычылася прафесійнай дзейнасці Пятрухіна”. 

→ Акции и скидки Бреста %
→ Объявления Бреста

Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0