Поножовщина. Случаи в Брестской области

Панажоўшчына ў Івацэвічах і раёне.

Кровь на руках / Фото pixabay (иллюстрация)

1. У вёсцы Рэчкі ў вячэрні час спажывалі спіртныя напоі муж з жонкай. Яны ўжо немаладыя людзі, кожнаму болей за 50 гадоў. Іх размова праходзіла не ў самым лагодным рэжыме: муж стаў сварыцца, што жонка забрала яго банкаўскую плацежную картку, але пры гэтым не купіла нават цыгарэты. І, увогуле, як яму падалося, на момант яго вяртання з работы яна была нецвярозай.

Паступова сварка перарасла ў скандал і бойку, у ходзе якой муж ударыў жонку, а тая, баючыся моцных пабояў, схапіла нож і ўдарыла ім у жывот «праціўніка». Моцна спужаўшыся, яна сама пасля выклікала міліцыю, «хуткую». Мужчына быў шпіталізаваны, і, дзякуючы аператыўнасці медыкаў, выратаваны. Ён выпісаны з бальніцы і ўжо нават ходзіць на работу.

Тым не меней, узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 147 «Нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў». Жанчыне прыйдзецца адказваць за свой учынак па ўсёй строгасці Закона.


2. Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 «Забойства» ў адносінах да мужчыны, які забіў сваю сужыцельку. Гэтае здарэнне адбылося ў Любішчыцах. Асновай для скандалу, які і прывёў да забойства, стала рэўнасць, бо ў ходзе распіцця спіртных напояў яны пачалі сварыцца; жанчына стала выганяць сужыцеля, маўляў, яна ім не задаволена і знойдзе сабе лепшага сябра. Гэтыя словы моцна траўмавалі псіхіку мужчыны: ён схапіў нож і нанёс ім сужыцельцы ўдар у вобласць грудзей. Трапіў прама ў сэрца. Жанчына, якой нядаўна споўнілася 50 гадоў, памерла на месцы.


3. А вось гэтае здарэнне адбылося ў райцэнтры. Ва УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» з раненнем у грудзі паступіў мужчына, які пражывае ў шмат-павярхоўцы па вул. Шаўчэнкі. Яго сужыцелька сцвярджала, што гэта… наступствы анкалагічнага захворвання, на яго на самай справе пакутуе мужчына (ён інвалід 2-й групы).

Медыкі, тым не меней, звярнуліся ў праваахоўныя органы.

Як высветліла следства, падзеі развіваліся вось так: мужчына і яго сужыцелька спажывалі разам спіртное, у ходзе распіцця ўзнікла нейкае непаразуменне і жанчына схапілася за нож… Яна пасля спужалася і хацела ўсё «спісаць» на анкалагічнае захворванне сужыцеля, які, дарэчы, зараз знахо-дзіцца ў нашай ЦРБ у каматозным стане.

Узбуджана крымінальная справа.

Фото: pixabay.com (иллюстративное)