Проведите семейный и познавательный отдых в Парке животных «Диприз»

Праваабаронцы: Блогеры Пятрухін і Кабанаў — на Валадарцы. Кабанаў — вельмі знямоглы

29.06.2020 11:59
Общество

Як паведамляе «Брэсцкая Вясна», блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава падазраюць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады або актыўны ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Александр Кабанов (слева) и Сергей Петрухин (справа). Фото:со страницы Александра Кабанова в Фейсбуке
Александр Кабанов (слева) и Сергей Петрухин (справа). Фото:со страницы Александра Кабанова в Фейсбуке

Справа тычыцца падзей у Гродне 29 мая, калі быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі і яго паплечнікі.

Сяргею Пятрухіну ўжо перадалі перадачу 5 кг. Блогер знаходзіцца ў СІЗА-1, у яго ёсць адвакат.

Пра Кабанава валанцёры кажуць:

«Калі можаце нейкую прадуктовую перадачу і ад страўніка амез, то, калі ласка ён вельмі знямоглы, мы не змаглі дапамагчы, пакуль ён быў у Драгічыне, бо не ведалі, што ён там. А калі даведаліся і перадалі, то хутчэй усяго не аддалі яму, бо там былі таблеткі, а ён хацеў узяць таблеткі ў хаце ў маці, значыць, не атрымаў перадачу».

Раніцай 29 чэрвеня Аляксандру Кабанава перадалі лекі, ён таксама знаходзіцца ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага ў Мінску.

Источник: Наша Нива
Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0
Популярные новости
Больше новостей