Где в Бресте можно сэкономить деньги

Старшыня сельсавета з каранавірусам у бальніцы, а ягоныя тата і мама памерлі ў адзін дзень. Падрабязнасці трагедыі ў Лунінецкім раёне

20.04.2020 22:14
Общество

Гэта адбылося 16 красавіка ў вёсцы Ракітна пад Лунінцам. Ранкам памёр гаспадар дома Іван Віднікевіч, а вечарам — ягоная жонка Ганна. Яшчэ на пачатку красавіка адчуў недамаганне іхні сын Аляксандр, старшыня Дварэцкага сельсавета. Аляксандру 47 гадоў, а жыў ён разам з бацькамі. Ад 6 красавіка Аляксандр не хадзіў на працу, а 16-га — яго шпіталізавалі з двухбаковай пнеўманіяй, піша «Наша Ніва».

Скорая помощь
Фото из открытых источников (иллюстрация)

«Званіў сёння, кажа, што ўжо нармальна ўсё з ім. Пайшоў на папраўку, а так днём тэмпература была 37,8, а пад вечар да 39 падымалася, — расказваюць у сельсавеце. — Першы тэст на каранавірус у яго станоўчы быў. Нібыта ўжо і другі бралі, але пакуль вынікаў няма».

У бальніцы ляжыць і старэйшая дачка Віднікевічаў. Яна таксама жыла ў Ракітне, недалёка ад хаты бацькоў. Што менавіта з ёй, аднавяскоўцы не ведаюць.

У сельсавеце «Нашай Ніве» таксама расказалі, што ў бальніцы з пнеўманіяй ляжыць і загадчыца спраў, але ў яе тэст на COVID-19 нібыта аказаўся адмоўны.

Сям’я Віднікевічаў жыла ў Ракітне па вуліцы Садовай. Яны даўно пенсіянеры: Івану Рыгоравічу было 83 гады, а Ганне Аляксееўне — 87. У свой час працавалі паляводамі ў калгасе.

У спадарыні Ганны таксама знайшлі пнеўманію, але яе не шпіталізоўвалі па прычыне таго, што не было б каму даглядаць яе мужа. Іван Рыгоравіч ужо даўно не хадзіў, быў прыкаваны да ложка. Медыкі лекавалі жанчыну дома.

«Ён ранкам памёр. Амаль адразу і яе ў рэанімацыю павезлі, на насілках з хаты выносілі, да вечара памерла», — кажа суседка Віднікевічаў.

«У нас у вёсцы ўжо трэці раз такое, што сям’я ў адзін дзень памірае, але гэта яшчэ да каранавіруса было», — кажа іншы жыхар Ракітна.

І сына, і дачку на пахаванне бацькоў не адпусцілі з бальніцы. Арганізоўвала развітанне яшчэ адна дачка.

«Пахаванне 17 красавіка было. Паехала на могілкі машына з закрытымі трунамі: ніхто побач не сядзеў з труной, за машынай пешшу таксама ніхто не ішоў. Людзі толькі ў аўто ехалі следам, машын шэсць можа. І пасля абеду развітальнага не арганізоўваў ніхто. Хата цяпер на замку стаіць», — кажа суседка.

Адкуль у Ракітным мог узяцца каранавірус, людзі не ведаюць. «Па ўсім свеце той вірус, то чаму ў нас не будзе. Амерыканцы кажуць, што кітайцы яго прыдумалі, кітайцы — што амерыканцы. Але мы не ведаем, хто яго сюды прывёз», — кажуць жыхары лунінецкай вёсачкі.

Источник: Наша Нива
Автор: Змитер Панковец
Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0
Популярные новости
Больше новостей