Где в Бресте можно сэкономить деньги

Школьнікі з Брэста паказалі самыя высокія вынікі на рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 85-годдзю Барадуліна

16.10.2020 16:53
Общество

Творчыя работы брэсцкіх школьнікаў былі прызнаны аднымі з лепшых на конкурсе да 85-годдзя народнага паэта Рыгора Барадуліна у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, піша «Брэсцкая газета».

Рыгор Барадулін / Фото: ru.wikipedia.org
Рыгор Барадулін / Фото: ru.wikipedia.org

10 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося мерапрыемства «Барадулін у нашых сэрцах», прымеркаванае да 85-годдзя Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Вяла мерапрыемства Таццяна Сапега, куратар конкурсу, загадчыца сектара навукова-праектнай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Удзельнікамі гэтай урачыстай культурнай імпрэзы сталі у тым ліку і школьнікі з Брэста.

Нагадаю, што з 5 мая па 31 ліпеня Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў дыстанцыйнай форме праводзіла конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна для вучняў 4-11 класаў. Па ўмовах конкурса, вучні павінны былі напісаць эсэ на цытату паводле аднаго з вершаў Рыгора Барадуліна, намаляваць плакат да яе і даслаць свае работы ў электронным выглядзе ў Нацыянальную бібліятэку.

У канцы жніўня сталі вядомыя вынікі конкурсу, у адпаведнасці з якімі былі вызначаны тры пераможцы (першае месца заняла Дар’я Грамакоўская з ДУА «Сярэдняя школа №31 г. Брэста», другое месца падзялілі Алена Кір’янава і Марыя Ціхамірава з ДУА «Сярэдняя школа №22 г.Брэста»), а таксама былі вызначаны дзесяць лепшых работ. Усяго на конкурс было даслана каля 50 работ з усіх куткоў краіны. Годна на конкурсе паказалі сябе брэсцкія школьнікі, даслаўшы 10 унікальных работ.

Будучы па спецыяльнасці настаўніцай не толькі англійскай мовы, але і беларускай мовы і літаратуры, я вырашыла заахвоціць да ўдзелу ў конкурсе як сваіх вучняў, так і ўласных дзяцей. Я з’яўляюся куратарам трох удзельнікаў конкурса: Лізаветы і Мікіты Сёміных, навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №26 г. Брэста», і Лізаветы Шыферштэйн, навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Брэста». Эсэ і плакаты Мікіты і Лізаветы ўвайшлі ў «дзесятку» лепшых работ, адзначаных журы конкурса. Пасля абвяшчэння вынікаў конкурса на сайце Нацыянальнай бібліятэцы іх работы займаюць першае месца ў гэтай «дзесятцы».

Школьнікі з Брэста паказалі самыя высокія вынікі на рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 85-годдзю Барадуліна

Наведаць мерапрыемтва па запрашэнні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі здолела ўдава паэта Валянціна Міхайлаўна Барадуліна. Сярод ганаровых гасцей былі і сябры народнага паэта.

Асноўнымі ўдзельнікамі сустрэчы сталі юныя чытачы, якія разам з бацькамі і настаўнікамі прыехалі на мерапрыемства з розных гарадоў і вёсак Беларусі.

Юныя ўдзельнікі чыталі вершы, а таксама ўласныя эсэ на цытаты з вершаў Рыгора Барадуліна. Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Суша падзякаваў усім школьнікам, якія прынялі ўдзел у дадзеным конкурсе. Ён адзначыў важнаць мерапрыемства для культурнага развіцця падрастаючай асобы.

Сустрэча завяршылася ўрачыстым узнагароджаннем удзельнікаў конкурсу дыпломамі, кніжнымі, падарункамі, сумеснай фотасесіяй на галоўнай лесвіцы Нацыянальнай бібліятэцы і экскурсіяй па бібліятэцы з наведваннем аглядавай пляцоўкі, якая знаходзіцца на дваццаць трэцім паверсе галоўнай чытальні краіны.

Школьнікі з Брэста паказалі самыя высокія вынікі на рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 85-годдзю Барадуліна
Лізавета Сёміна і Лізавета Шыферштэйн (удзельніцы конкурса), удава Рыгора Барадуліна В. М. Барадуліна (справа), куратар конкурса Таццяна Сапега (злева ў другім радзе), Святлана Сёміна (куратар удзельнікаў з Брэста)

Экскурсію арганізавала куратар конкурса Таццяна Сапега. Дзякуючы ёй, у наведвальнікаў мерапрыемства з’явілася магчымасць даведацца пра аўтаматызаваны працэс абслугоўвання чытачоў у бібліятэцы, а таксама азнаёміцца з сапраўднай мастацкай галерэяй, бо Нацыянальная бібліятэка ўпрыгожана мастацкімі работамі ў самых розных жанрах.

Апынуўшыся на дваццаць трэцім паверсе, на аглядавай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі, разумееш і яшчэ раз замацоўваеш як найкаштоўнейшы ўспамін у сваім сэрцы, у сваёй памяці, не толькі незвычайную прыгажосць сталіцы нашай рэспублікі, але і сцвярджаешся, што ўсе нашыя думкі і ўчынкі павінны быць сапраўды высокімі, вышыні птушынага палёту. І гэтаму мы павінны навучыць нашых дзяцей, нашых вучняў.

Сёння ў нашай няпростай рэчаіснасці, тым больш ва ўмовах пандэміі, не хапае культурных мерапрыемстваў, таму свята да 85-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна ў Нацыянальнай бібліятэцы было нібыта глытком свежага паветра. Спадзяюся, што дадзенае мерапрыемства назаўсёды застанецца ў сэрцах яго удзельнікаў і будзе садзейнічаць развіццю любові да чытання ў падрастаючага пакалення.

Святлана СЁМІНА, настаўніца англійскай мовы ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Брэста»

Автор: Святлана СЁМІНА
Фото: ru.wikipedia.org
Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0
Популярные новости
Больше новостей