Где в Бресте можно сэкономить деньги

У Івацэвічах завяршыў сваю работу першы летні студатрад

10.07.2020 18:14
Общество

У Івацэвічах завяршыў сваю работу першы летні студатрад

Напрацягу дзесяці дзён 11 хлопцаў і дзяўчат шчыравалі як сапраўдныя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Падлеткаў падзялілі на дзве групы, за кожнай быў замацаваны майстар, які не толькі кантраляваў выкананне работы, а дапамагалі рабятам адчуць сябе часткай вялікага дружалюбнага калектыву. Для ўсіх тут знайшлася работа: дзяўчаты прыбіралі пад’езды і палолі клумбы, хлопцы былі задзейнічаны ў добраўпарадкаванні могілак не толькі ў Івацэвічах, а і раёне, прыбіранні вуліц райцэнтра.

– Дзякуем кіраўніцтву ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” за плённае супрацоўніцтва, хочацца каб з кожным сезонам ўсё больш работадаўцаў далучаліся да студатрадаўскага руху. Зразумела, што з працаўладкаваннем школьнікаў не ўсё проста, але не трэба забываць, што разам мы робім вялікую справу – працягваем слаўныя традыцыі студатрадаўскага руху, які стаў сапраўднай школай жыцця для многіх дзясяткаў тысяч маладых людзей у розныя гады, – адзначыла першы сакратар райкама ГА “БРСМ”. – Гэтым летам у Івацэвіцкім раёне будуць працаваць сервісныя, педагагічныя,сельскагаспадарчыя, эклагічныя і медыцынскі атрады. Плануецца, што будзе працаўладкавана больш за 250 чалавек. У гэтым годзе было шмат жадаючых патрапіць у студатрады. У першыя гады працы студатарадаў было насцярожанае стаўленне да іх, школьнікі лічылі, што будуць цяжка працаваць, а заробяць не шмат. Але “сарафаннае радыё” працуе, многіх спадабалася і работа, і заробак, таму гэтым сталі дзяліцца ў маладзёжных кругах. У гэтым годзе званілі не толькі рабяты, але і іх бацькі. Бачна, што цяпер вельмі заптрабавана летняе працаўладкаванне.

Фото: источника
Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0
Больше новостей