Где в Бресте можно сэкономить деньги

У Івацэвіцкім раёне з’явіўся жывадзёр? (Осторожно! Фото 18+)

У Івацэвіцкім раёне атрымала розгалас забойства бадзяжных сабак у вёсцы Любішчыцы невядомым жывадзёрам, піша «Радыё Рацыя».

Гэты факт стаў публічным, бо на павешаных на дрэвах з асаблівай жорсткасцю сабак натрапілі дзеці. Яны сфатаграфавалі сабак і выкінулі ў сацсеткі, кажа грамадскі актывіст з Івацэвічаў Павел Дайлід:

– Гэта лесапасадка побач з вёскай, там ходзяць дзеці і ўсё гэта бачаць. І раней гэта адбывалася. Нейкі чалавек пастаянна забівае такім чынам сабак.

Паводле абаронцы жывёл Яўгеніі, вясковых жыхароў гэта не здзівіла. Бо такі метад забойства непатрэбных сабак для іх звыклы:

– Прыходзіла жанчына да мяне на працу з Любішчыц. Я ў яе пыталася: вы ведаеце? Яна казала, што ведаюць, усе ў курсе. У вёсцы ў іх ва ўсіх так прынята вешаць сабак. Кажа, што ў іх так усе робяць, то бок для іх гэта норма.

Паводле Паўла Дайліда, забойства сабак – гэта не такая рэдкая справа, але крымінальная справа заводзілася толькі ў 2018 годзе. Калі мужчына забіў нажом суседскую сабаку.

Справай забойства сабак заняўся Следчы камітэт Івацэвіцкага раёна.

У Івацэвіцкім раёне з’явіўся жывадзёр? (Осторожно! Фото 18+)

У Івацэвіцкім раёне з’явіўся жывадзёр? (Осторожно! Фото 18+)

У Івацэвіцкім раёне з’явіўся жывадзёр? (Осторожно! Фото 18+)

У Івацэвіцкім раёне з’явіўся жывадзёр? (Осторожно! Фото 18+)

Источник: Радыё Рацыя
Фото: источника
Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0