Блок из ячеистого бетона, демлерный блок и пенопласт в строительном магазине «Строй с нами» в Бресте

В Брестской области водитель попал в ДТП и ушел домой

02.06.2021 21:51
ДТП

В Брестской области водитель попал в ДТП и ушел домой

1 чэрвеня днём у РАУС паступіла паведамленне, што на 12-м кіламетры пад’езду да вёскі Цыгань ад аўтадарогі Р-43 адбылося ДТЗ. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі АДАІ якія ўстанавілі, што аварыя ўчынена яшчэ 30 мая. Падчас выяснення абставін стала вядома: вадзіцель аўтамабіля “Аўдзі” на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і машына з’ехала ў кювет, дзе ўрэзалася ў дрэва. У ДТЗ людзі не пацярпелі, а транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні. За рулём знаходзіўся жыхар раёна 1989 г.н. Пасля здарэння вадзіцель пяшком адправіўся дадому. На наступны дзень з сябрамі пасля распіцця спіртных напіткаў ён вырашыў выцягнуць машыну з кювета. У гэты момант кампанія была заўважана ўдзельнікамі дарожнага руху, якія патэлефанавалі ў міліцыю.

Супрацоўнікі АДАІ на вадзіцеля склалі тры адміністрацыйныя пратаколы, адзін з якіх за тое, што пасля ўчынення ДТЗ аўтааматар ужываў спіртныя напіткі- у выдыхаемым мужчынай паветры прыбор паказаў больш за адну праміле алкаголю. За гэта парушэнне ПДР яму акрамя іншага давядзецца заплаціць штраф 200 базавых велічынь.