В магазине «Bazar» действуют скидки на обувь и футболки

В Ивацевичском районе кавалер украл у своей возлюбленной кошелек с наличными

Маладая жанчына, якая пражывае ў адной з вёсак Целяханшчыны (назавём яе ўмоўна Кацярынай), завяла знаёмства з 32-гадовым мужчынам Раманам з адной з вёсак Жытлінскага сельсавета. Абое ўжо ведаюць, што такое сямейнае жыццё, маюць дзяцей, але разведзеныя.

Сумка / Фото из открытых источников (иллюстрация)
Фото из открытых источников (иллюстрация)

Істотная розніца паміж гэтымі маладымі людзьмі ў тым, што Кацярына працуе і мае капейку ў кішэні, а вось Раман працягвае шукаць сябе ў жыцці, грошай у яго няма. Але, відаць, цяпер настаў такі час, калі кавалер павінен валодаць толькі адпаведнымі чарамі – за ўсё астатняе плаціць жанчына.

Вось і ў гэтым выпадку Кацярына вырашыла правесці «капіталаўкладанні» ў кавалера: выклікала па месцы яго жыхарства таксі, якое прымчала Рамана ў вёску, дзе пражывае галоўная гераіня. На таксі злёталі яшчэ ў Целяханы, каб зняць грошы ў банкамаце, вярнуліся пасля і, набыўшы спіртныя напоі, накіраваліся ў дом да сяброўкі Кацярыны, дзе, трэба разумець, весела і насычана правялі вечар і ноч…

Але ў Кацярыны таму і вадзіліся грошы, бо яна доўга звычайна не спала – на работу бегала. На досвітку пакінула кавалера ў ложку і накіравалася на малочнатаварную ферму. Смачна спалася Раману, але, у рэшце рэшт, ён прачнуўся. У доме нікога няма, значыць, трэба гаспадарыць. Але ў гэтае слова дадзены мужчына ўкладае крыху іншы сэнс, чым большасць з нас, – ён пачаў… «гаспадарыць» у рэчах сяброўкі.

І небеспаспяхова. Завалодаў кашальком з грашыма, спадабаўся яму мабільны тэлефон з зарадным прыстасаваннем, а таксама рукзак, у якім знаходзілася бутэлька піва і бюстгалтар сяброўкі. Раман выклікаў таксі, на якім накіраваўся ў родную вёску. Па дарозе наведваецца ў Івацэвічы, затарваецца алкагольнымі напоямі.

Цераз некалькі гадзін Кацярына, вярнуўшыся з работы, упэўнілася, што яе кавалер – мужчына каварны і што пачуццё ўдзячнасці яму знаёма мала. Патэлефанавала, але гутаркі з Раманам не атрымалася. Зразумела, што сваімі сіламі вярнуць украдзенае не атрымаецца. Выклікала міліцыю.

…Раман прызнаны судом Івацэвіцкага раёна вінаватым, яму прызначана пакаранне – два месяцы арышту. Ён вярнуў мабільнік, рукзак, нават прадмет ніжняй бялізны, а вось грошы на момант судовага працэсу яшчэ не вярнуў. Кавалер Кацярыне абышоўся ў капеечку. Відаць, сапраўды прыйшоў час, калі за ўсё плаціць жанчына, якая пасля можа моцна пашкадаваць, што звязалася з такім вось «сапраўдным палкоўнікам».

Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0