Бережная доставка еды из любимых заведений Бреста от «Scope Delivery». Скидки внутри!

В Ивацевичском районе найдено тело пропавшей без вести женщины

Цела без вестак прапаўшай Алены Сярко знойдзена каля Чамялоў.

В Ивацевичском районе найдено тело пропавшей без вести женщины

Сёння, 27 лютага, работнікамі ваеннага лясгаса, якія прыехалі з Вялікай Гаці збіраць шышкі ў лясны масіў каля в. Чамялы, было знойдзена цела Алены Сярко (1965 г.н.), якая 8 лютага пакінула сваё месца работы ў Івацэвічах (вул. Талочка).

Жанчыну вышуквалі 19 дзён, міліцыя праверыла ўсе лясныя ўгоддзі каля Івацэвічаў, выклікалі вадалазаў, якія абследавалі Грыўду, а знайшлі выпадкова прыкладна за 15 кіламетраў ад Івацэвічаў, у 5-6 кіламетрах ад роднай ёй вёскі Магіліцы. Цела знаходзілася літаральна каля сотні метраў ад “старой” аўтадарогі.

Будзе праведзена экспертыза, каб даць адказ на пытанне, што стала прычынай смерці.

Выказваем спачуванне блізкім і родным Алены Сярко.

Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0