Трое жыхароў г. Пінска на аўтамабілі БМВ рухаліся па аўтадарозе Івацэвічы-Пінск-Столін. На ўчастку аўтадарогі непадалёку ад Вулькі-Аброўскай вадзіцель легкавіка стаў заўважаць, што машыны губляе хуткасць, глохне. А пасля з-пад капоту пайшоў дым.
Калі аўто спынілася, то машыну ўжо ахапіла полымя. Вадзіцель і пасажыры з дапамогай вогнетушыцеля кінуліся тушыць пажар, на дапамогу ім прыйшлі іншыя ўдзельнікі дарожнага руху, нават вадзіцелі цяжкагрузных аўтамабіляў. Тым не меней, гэтыя намаганні былі дарэмнымі: легкавік, які належыць юрыдычнай асобе і які адносна новы (2013 г.в.), згарэў поўнасцю. Пацярпелыя мужчыны з Пінска не паспелі нават выратаваць усе паперы і дакументы, што знаходзіліся ў машыне.