7 красавіка ў РАУС паступіла паведамленне пра пашкоджанне фігуры аленя, размешчанай па вуліцы Леніна ў райцэнтры. Падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў устаноўлена карціна здарэння.
/febr-2023/13/rog-1.jpg)
Як стала вядома, чацвёра ляхавічан 19-20 гадовага ўзросту пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў вырашылі прагуляцца па горадзе. Каля дзвюх гадзін ночы на іх шляху сустрэлася інсталяцыя аленя, і адзін з сяброў вырашыў на ёй сфатаграфавацца. Фотасесія закончылася ўдалым кадрам і …зламанымі рагамі ў скульптуры. Але кампанія не звярнула ўвагу на пашкоджанні і адправілася далей.
/febr-2023/13/rog-2.jpg)
Па даным факце РАУС праводзіць праверку, дзеянням хуліганаў будзе дадзена прававая ацэнка, расказаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Віталій ДАВІДОЎСКІ.
А было так:
/febr-2023/13/rog-3.jpg)