Где в Бресте можно сэкономить деньги

Жыхарка г. Івацэвічы ўступіла ў бойку з … аўтамабілем

Жыхарка Івацэвічаў сярэдніх гадоў, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, пешшу вечарам рухалася па райцэнтры. Гэтай жанчыне нечым не спадабаўся дастаткова дарагі і шыкоўны аўтамабіль, што стаяў на прыдамавой тэрыторыі шматпавярхоўкі. Жанчына вырашыла «разабрацца» з легкавіком і стала біць нагой па розных элементах аўто, у выніку чаго пашкодзіла дзверы, багажнік, бампер… Больш-менш асэнсаванага тлумачэння, чаму яна кінулася лупцаваць машыну, супрацоўнікам міліцыі яна так і не дала.

Праводзіцца праверка, не выключана ўзбуджэнне крымінальнай справы па арт. «Хуліганства». Таксама хуліганскім учынкам вызначыўся 50-гадовы мужчына, які, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, рухаўся на веласіпедзе па в. Халап’я. Ён спыніўся, схапіў камень і шпурлянуў яго ў шкло легкавіка, які стаяў каля аднаго з дамоў. Пасля гэты наш зямляк стаў чапляцца да гаспадыні дома, якая выйшла на вуліцу, біў нагамі і рукамі па плоце… Жанчына выклікала міліцыю. Дарэчы, гэты мужчына раней ужо прыцягваўся да адказнасці за падобныя ўчынкі. Алкагольнае ап’яненне на кожнага ўплывае па-рознаму. На двух вышэйзгаданых герояў нашай публікацыі моцныя напоі ўплываюць адназначна кепска. Лепш не піць, каб пасля не даваць тлумачэнні ў судзе, не прасіць прабачэння, не плаціць штрафы…

Аляксандр КІКУН, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.

Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0