Нырок-сіньга (синьга) – адна з найбольш рэдкіх паўночных качак, якія ляцяць праз Беларусь падчас міграцыі або зрэдку зімуюць тут.
Але зараз за ёй можна паназіраць у Брэсце. Яна дае нырца ў пошуках ежы і плавае сярод качак-крыжанак, лебедзяў-шыпуноў, лысак на набярэжнай ракі Мухавец пад мостам. Бяры бінокль і бяжы глядзець, калі яшчэ такая магчымасць будзе!
Крыніца: Ахова птушак Бацькаўшчыны
Аўтар фота: Віталь Некрашэвіч