Программа мероприятий в Бресте, приуроченных к 22 июня – Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны

Вось і вынікі кармлення вадаплаўных птушак хлебам і батонам

1 из 2
17.01.2021 05:57

У гэтых лебедзяў-шыпуноў з Брэста парушэнне развіцця сустава, якое называецца «крыло анёла» (angel wing).

Развіваецца, калі ў ежы зашмат вугляводаў і бракуе вітамінаў D, E, марганцу. Гэтае парушэнне не лечыцца, з часам птушка траціць здольнасць да палёту, і звычайна гэта прыводзіць да заўчаснай смерці.

Калі ласка, не кармі птушак хлебам. Лебедзі, качкі і іншыя вадаплаўныя птушкі могуць пражыць больш доўгае і здаровае жыццё пры ўмове, што будуць харчавацца натуральнай ежай: воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі – а не тым, што кідаюць ім людзі, кіруючыся самымі добрымі памкненнямі.

Раскажы аб гэтым сябрам і родным, каб яны таксама не нашкодзілі птушкам. 

Крыніца: Ахова птушак Бацькаўшчыны (FaceBook)
Фота: Алена Нічыпарук, Eugene Misiyuk

Только полноправные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
Комментариев: 0