Гадзіннікі з душой: «Луч» прэзентуе лімітаваную калекцыю «Мова»

7 часов назад
Разное

Гадзіннікі з душой: «Луч» прэзентуе лімітаваную калекцыю «Мова»

У час, калі пытанні культурнай ідэнтычнасці зноў становяцца цэнтральнымі для грамадства, праекты, што асэнсоўваюць і пераасэнсоўваюць нацыянальную спадчыну, набываюць асаблівую вагу. Калекцыя «Мова» – гэта сімвалічны жэст падтрымкі беларускай культуры, спроба зрабіць яе бачнай, сучаснай і прысутнай у паўсядзённым жыцці.

У аснове калекцыі пакладзены вобразы двух выбітных творцаў, якія фармавалі беларускую літаратурную традыцыю і нацыянальную свядомасць:

  • Максім Багдановіч – сімвал інтэлектуальнай глыбіні, гармоніі і паэтычнай дакладнасці.
  • Алаіза Пашкевіч (Цётка) – голас свабоды, спагады і грамадзянскай мужнасці.

Гадзіннікі з душой: «Луч» прэзентуе лімітаваную калекцыю «Мова»

Гадзіннікі з душой: «Луч» прэзентуе лімітаваную калекцыю «Мова»

Дзве мадэлі – мужчынская і жаночая – адлюстроўваюць два погляды, два тэмбры, але адну агульную ідэю: мова як аснова культуры і духоўнай моцы народа.

Калекцыя створана пры ўдзеле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, што падкрэслівае яе дакладнасць, павагу да літаратурнай спадчыны і імкненне да дыялогу паміж традыцыяй і сучаснасцю.

Гэта праект, які нагадвае пра каштоўнасць беларускай культуры, пра сувязь пакаленняў і пра тое, што нацыянальная ідэнтычнасць жыве ў штодзённых выбарах. Гэта спроба зрабіць культуру бачнай, сучаснай і блізкай кожнаму.

Гадзіннікі з душой: «Луч» прэзентуе лімітаваную калекцыю «Мова»

Гадзіннікі з душой: «Луч» прэзентуе лімітаваную калекцыю «Мова»

Асаблівасці калекцыі

  • дзве мадэлі – мужчынская і жаночая, кожная з уласнай сімволікай;
  • індывідуальны нумар кожнага асобніка;
  • магчымасць выбару нумара падчас перадзаказу;
  • дзве папружкі ў камплекце – светлая з вышыўкай і цёмная з цісненнем;
  • механізм «Луч» 1801,1 корпус з нержавеючай сталі, сапфіравае шкло;
  • абмежаваны выпуск – 400 асобнікаў.

Гадзіннікі з душой: «Луч» прэзентуе лімітаваную калекцыю «Мова»

Гэта калекцыя для тых, хто хоча падкрэсліць сваю сувязь з беларускай культурай, для тых, хто цэніць якасць і сэнс, для тых, хто шукае асаблівы падарунак.

Гадзіннікі з душой: «Луч» прэзентуе лімітаваную калекцыю «Мова»

Гадзіннікі з душой: «Луч» прэзентуе лімітаваную калекцыю «Мова»

Новая лімітаваная калекцыя «Мова» – гэта прыклад таго, як сучасны дызайн можа стаць сродкам захавання і падтрымкі нацыянальнай культуры. Праект, які аб’ядноўвае гісторыю і сучаснасць, літаратуру і моду, асабісты выбар і агульнанацыянальныя каштоўнасці.

*На правах рекламы