На вуліцы Маскоўскай, каля былой «Юбілейкі», ужо можна паглядзець на новы мурал. Мастакі стварылі вобраз дзяўчыны-беларускі, разам з якім адлюстраваны водныя матывы і, верагодна, Берасцейскі замак, піша vb.by.
/avg-2022/25/mural-1.jpg)
Гаражанам, якія назіралі за працай мастакоў, новы элемент гарадской прасторы спадабаўся. Некаторыя нават падыходзілі да іх і дзякавалі. Па нашай інфармацыі, мурал стаў часткай праекта «Традыцыі дзеля будучыні», які рэалізуецца у гонар 100-годдзя «Беларусбанка».
/avg-2022/25/mural-2.jpg)